siaroja (siaroja) wrote in kamputerm,
siaroja
siaroja
kamputerm

Лакалізуем разам Drupal на беларускую мову!

15-16 снежня пройдзе другі Drupal-злёт, арганізаваны Фаланстэрам. Адна з секцыяў злёта — кодспрынт — будзе прысвечана перакладу модулей Drupal на беларускую мову.

Калі жадаеце зрабіць папулярную CMS даступнай на беларускай мове, далучайцеся да ўдзелу ў кодспрынце. Рэгіструйцеся на сайце Drupal-злёта, абірайце модулі для перакладу і лакалізуйце разам!

Невялікі унёсак кожнага створыць вялікую справу. Вы будзеце яе саўдзельнікам!

drupal_sliot2_afisha_localization_mini


5 снежня а 19.00 пройдзе дадатковая сустрэча Drupal-клуба з перакладчыкамі, на якой мы адкажам на ўсе пытанні і дапаможам зрабіць першыя крокі лакалізацыі Друпал.

Калі з'явіліся дадатковыя пытанні, пішыце: falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце: +375 29 649 83 27.

Будзьце сацыяльнымі!

Даведка:

*Drupal – адкрытая (open source) сістэма разгортвання сайтаў і вэб-сэрвісаў. Утрымлівае мноства модуляў (больш за 18 тыс.) і дазваляе ствараць вэб-прылажэнні рознай складанасці: ад простых блогаў да парталаў. Часта не патрабуецца дадатковых ведаў праграмавання. Напрыклад, сайты falanster.by і drupal-sliot.by зроблены на Drupal.



Subscribe

  • Конт

    Нагадаю вам, мы спыніліся на пары account -- конт як на найлепшым варыянце. З гэтай нагоды маю пытаньнечка: як перакласьці, напрыклад, такое:…

  • Еrror No. has occurred

    Парайце, калі ласка, як лепей перакласьці Еrror No. has occurred. 1) Узнікла памылка № 2) Адбылася памылка № 3) Здарылася памылка №

  • Remove — прыбраць vs вылучыць

    У час перакладу мусіў зьвярнуць увагу на розьненьне перакладу слова remove, і ўзьнік у мяне сумнеў на конт слушнасьці перакладу для выпадку: 2.…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments