Прысутныя: УладзьКошчанка, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Усевалад Чорны.
Прадмова: як стала вядома з некаторых крыніц, напрыканцы гэтага году мусіць выйсці чарговая версія Windows з афіцыйным беларускім моўным пакункам. Так склаўся лёс, што мы займелі магчымасць паўплываць на тэрміналогію перакладу, але праз тое, што гэта адбылося неўзабаве да яе зацвярджэння, поўны спіс тэрмінаў мы не бралі, абмежаваўшыся спісам праблемных, з якімі мы зусім не маглі пагадзіцца, агульнай колькасцю каля 40. Таксама трэба ўлічваць, што час сустрэчы ў нас істотна не павялічыўся. Так што абсалютную большасць тэрмінаў можна лічыць толькі часовым развязаннем. Таксама былі прапушчаныя ўжо зацверджаныя словы. Таксама пры большай ці меншай удаласці прапанаванага гласарам Microsoft слова мы пакідалі яго, каб наогул нашыя заўвагі прынялі да разгляду.
applet — мініпраграма
area — пляцоўка,месца, прастора
audio — аўдыё
audio file — аўдыяфайл
audio recording — аўдыязапіс
audio player — аўдыяпрайгравальнік
…
balloon — падказнік
bidirectional — двухкірункавы
binding — звязванне (працэсуальнае), звязак (прадметнае)
callout — вынаска
caret — стрэшка
dock — прыстыкаваць
drop-down — выпадны
drop-down list — выпадны спіс
drop-down menu — выпадное меню
early launch boot driver — драйвэр заладавання ранняга запуску/старту
emoticon — эматыкон/пачуццязнак
face down — друкаваным уніз
float — лік знефіксаванай коскай
foreground color — колер аб’екта
gadget — гаджэт
grave accent — гравіс
hibernate — быць у гібернацыі
identity — асабовасць
indent — адступаць
indentation — водступ
justify — выраўнаваць/зраўняць па баках
margin — палі/поле
mute — выключыць гук
pair — спарыць
paper jam — зацісканне паперы
placeholder — запаўняльнік/зменная
pop-up window — выплыўное вакно
print area — плошча друку
reader — чытальнік
sound card — гукавая карта
statement — выраз
videocard — відэакарта
Windows Reader — Чытальнік Windows