Domain
Пакідаем лацінізм.
Дамен ці дамэн? Згодна з зыходнай мовай мусіць быць «дамэн». У законе не прапісаны, у слоўніку не кадыфікаваны, таму — «дамэн».
Абнаўленьне: новы акадэмічны СБМ прапісаў «дамен». Значыць, так і пішам.
domain — дамен
Adjust
Дапасаваць (дапасоўваць), адрэгуляваць (рэгуляваць), наставіць (настаўляць).
Дапасаваць зацверджана за customize.
Рэгуляваць нешта можна рэгулятарам (змяняць яркасць, напрыклад), а налады, час і датау, пры выстаўленні птушак і выбару са спісу — наставіць. Слова хутчэй тэрміноід, чымся тэрмін, таму не патрабуе замацавання адзінага слова.
Прыводзім выпадкі:
adjust — адрэгуляваць, наставіць
adjust date, time — наставіць дату, час
adjust brightness — адрэгуляваць яркасць
adjust settings — наставіць налады
Віды камп’ютараў
У ангельскай існуе кантэкстуальны сінонім да computer — machine. Не разбурацьмем зручную канструкцыю, тым больш інтэрнацыяналізм трывала сядзіць у нашай мове.
Існуе процьма відаў кампутараў, нкаторыя адыходзяць, некаторыя нараджаюцца; адпаведнікаў у мове, вядома, няма, таму ўсе проста адаптуем ў беларускую мову. Запішам найпапулярнейшыя з іх.
machine — машына
virtual machine — віртуальная машына
laptop — лэптоп
notebook — ноўтбук
netbook — нэтбук
tablet — тэблет