Усевалад Чорны (anibyl) wrote in kamputerm,
Усевалад Чорны
anibyl
kamputerm

Справаздача 18 лютага 2012

Прысутныя: Павел Шут, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны.


Прадмова: пры падрыхтоўцы слоўніка нам спатрэбяцца не толькі тэрміны, але і частыя спалучэнні. Таму пачынаем прыводзіць іх.


Fail, error, warning, notify, alert, alarm, receipt, attention, bug, announce, message


Словы даволі блізка выкарыстоўваюцца, дзеля таго, каб іх не зблытаць, абмяркоўваем сукупна.


Error. Прапанаваныя варыянты: памылка і хіба. Памылка — агульнаўжыванае ў гэтым сэнсе слова (няправільнасць у нейкіх дзеяннях). Хіба мае пэўную гісторыю у звязку «даць хібу» — «памыліцца». Шляхам абмеркавання і звярання са слоўнікамі выявілі, што першы сэнс хіба — гэта «похібка», тое, што па-расейску «промашка», нешта кшталту «непацэл»; таксама хіба мае другі сэнс, які нам можа спатрэбіцца — гэта недасканаласць, недахоп, дэфект, што нашмат бліжэй да bug (!).


Warning. Тэрміналагічначя частка — папярэджанне (папераджэ́нне — рэдкі варыянт, папярэджванне — выключна працэсуальны). Зважай непажадана выкарыстоўваць у інтэрфэйсах у дачыненні да карыстальніка пры наяўнасці нейтральнага слова. Warning і attention пры выкарыстанні ў тэксце ў якасці аднаслоўнага сказу ці падобнага (напрыклад, «Warning!») ня маюць тэрміналагічнага складніку, таму перадаем агульнамоўным — увага. Сюды ж адносіцца і attention.


Message. З прычыны велізарнага выкарыстання зацверджана як паведамленне.


Notification. Таксама з нагоды вялікае ўжыванасці — апавяшчэнне.


Announcement. Слова сінанімічнае з notification, вымагае штучнага развядзення. Абвяшчэнне (абвяшчаць).


Alarm. Падобная прылада называецца словам са старым успрыманнем — будзільнік (будзік, будзель, будзька, буднік). Alarm жа не толькі будзіць, а наагул — сігналізуе пра пэўны выстаўлены час (мэты прызначэння самыя розныя). Ёсць не надта папулярнае слова алярм (алярмаваць), якое, відавочна, адпавядае сэнсу, бо ёсць пазычаннем праз польскую і французскую з італійскай (all'arme — «усе да зброі»). Трывога можа падысці толькі ў спалучэнні сігнал трывогі, але гэта спалучэнне. Сігналізацыя (сігналізаваць) разгледжаная не была.


Alert. Слова ўтрымлівае 2 сэнсы: апавяшчэнне і перасцярога. Першае прывязваем да notification, другое так і запісваем: перасцярога.


Receipt. Квіток — заматэрыяльнае, просты пераклад, пацверджанне можа быць выкарыстанае для confirmation.


Fail. Няўдача (не ўдалося) адкінутая з прычы замоцнага сэнсу. Збой — калька з расейскай; у нашай мове мае іншы сэнс. Крах — таксама замоцны сэнс.


У выніку маем такую прапанову:


errorпамылка

error reportingпаведамленне аб памылках


bugхіба


warningпапярэджанне

warning levelузровень папярэджання

warning (агульнамаоўнае) — увага

attention (агульнамаоўнае) увага


messageпаведамленне

e-mail message(электронны) ліст


notifyапавяшчаць

notificationапавяшчэнне

notification recipientатрымальнік апавяшчэння

application notificationапавяшчэнне (карыстальніцкай) праграмы

user notificationапавяшчэнне карыстальніка

notification areaпляцоўка (? гл. area) апавяшчэнняў


announceабвяшчаць

announcementабвестка


alarmалярм, алярмаваць (пад пытаннем)

alarm soundгук алярму


alert — 1) гл. notification (апавяшчэнне); 2) перасцярога

conversation alert апавяшчэнне аб гутарцы (? гл. conversation)

information alertінфармацыйнае апавяшчэнне

program alert апавяшчэнне праграмы


receipt квіток (пад пытаннем)

delivery receiptквіток аб дастаўцы (? гл. delivery)

read receiptквіток аб прачытанні(?)


PS: часам развядзенне даволі фармальнае; на практыцы часцяком сустракаюцца словы, што маюць сінанімічнае значэнне, але выкарыстаныя у розным тэрміналагічным значэнні.

Tags: alarm, alert, announce, bug, confirmation, error, fail, message, notify, receipt, warning, вынікі
Subscribe

  • Конт

    Нагадаю вам, мы спыніліся на пары account -- конт як на найлепшым варыянце. З гэтай нагоды маю пытаньнечка: як перакласьці, напрыклад, такое:…

  • Еrror No. has occurred

    Парайце, калі ласка, як лепей перакласьці Еrror No. has occurred. 1) Узнікла памылка № 2) Адбылася памылка № 3) Здарылася памылка №

  • Remove — прыбраць vs вылучыць

    У час перакладу мусіў зьвярнуць увагу на розьненьне перакладу слова remove, і ўзьнік у мяне сумнеў на конт слушнасьці перакладу для выпадку: 2.…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments

  • Конт

    Нагадаю вам, мы спыніліся на пары account -- конт як на найлепшым варыянце. З гэтай нагоды маю пытаньнечка: як перакласьці, напрыклад, такое:…

  • Еrror No. has occurred

    Парайце, калі ласка, як лепей перакласьці Еrror No. has occurred. 1) Узнікла памылка № 2) Адбылася памылка № 3) Здарылася памылка №

  • Remove — прыбраць vs вылучыць

    У час перакладу мусіў зьвярнуць увагу на розьненьне перакладу слова remove, і ўзьнік у мяне сумнеў на конт слушнасьці перакладу для выпадку: 2.…