quendimax (quendimax) wrote in kamputerm,
quendimax
quendimax
kamputerm

Заўвагі й прапановы да БКТ

Праблемныя тэрміны


align — у Ангельска-беларускім слоўніку выдавецкіх тэрмінаў: лінаваць радок.
directory — неабходна падзяляць сфэры ўжываньня: праграмная тэрміналёгія (advanced user) і тэрміналёгія графічнага інтэрфэйсу (casual users). Таму разам я каталёгам у адпаведных выпадках павінны існаваць і тэчкі, і шуфляды, і ўсё што яшчэ можа быць.
popup menu, context menu — на анґельскай вікіпэдыі context menu падаецца як also called contextual, shortcut, and popup or pop-up menu. Таму ня варта іх падзяляць.
cookie — тут магчымыя два падыходы. Першы — гэта ўзяцьце анґельскага тэрміна (ці зь перакладам, ці без). Другі — адмовіцца ад аднаго слова і перакласьці тэрмін у два-тры, але так, каб тэрмін быў зразумелы і пачаткоўцам. Я прыхільнік першага, бо звычайнаму карыстульніку ад разуменьня таго, што такое cookie, лягчэй жыць ня будзе. А праграміст і так зразумее.
pagefileстаронкавы файл. Гэта advanced user і programmer тэрмін. Таму трэба перакладаць так, каб было зразумела ім, і не зьвяртаць увагу на casual users.
paging/swaping — старонкавая падмена/старонкавая мена. Абодва гэтых тэрміна вельмі нізкаўзроўневыя і не павінны быць зразумелыя для простага карыстальніка. Таму варта перакласьці іх так, каб іх зразумеў беларускамоўны праграміст. Глядзіце папярэдні пункт.
alloc — неабходна дадаць пераклад слова allocator.
download — была прапанова сьцягнуць. Але яно больш пасуе да pull
пампаваць — так як гэта калька, то запампаваць будзе асацыявацца с закачать/download, а не upload, і як вынік ніхто не будзе разумець розьніцы паміж спампаваць і запампаваць. Таксама магу дадаць са свайго досьведу перакладніка, што самі перакладнікі часта пішуць і для upload, і для download адно і тое, і спадзяюцца на кантэкст. Таму варта ўсё ж такі выкарыстаць у дадзеным выпадку корань лад: заладаваць (download) і выладаваць (upload), а пампаваць пазначыць як размоўнае (і як кальку з расейскай, кабі людзі яго пужаліся :) ). У слова заладаваць ёсьць адзін вялізарны плюс — яно амаль нікому (з маіх знаёмых) не вядомае (ды й я раней ня ведаў :) ). Таму калі яно будзе знаходзіцца у адпаведным кантэксьце (што непазьбежна), то хутка прыме неабходнае значэньне ў галовах людзей.
feature — слухаў я вас, слухай, але так вы мяне і не запэўнілі, што гэта тэрмін.
home — тут відавочная мэтафара для casual users, таму ня варта адрываць выяву ад слова (тым больш што слова хатняя паўсюль выкарыстоўваецца, а пачатковай старонкі я ніколі не сустракаў. Да таго ж, у пачатковай старонкі прыстунічае сэнс пустога пачатковага шаблёну. Напрыклад, гэты тэрмін не зусім падыходзіць да выкарыстаньня ў выпадку хатняй тэчкі у Unix сыстэмах.). У выпадках выкарыстаньня дадзенага слова не для casual users, можна выкарыстоўваць і пачатковы.
rate — гэта не часьціня. Часьціня заўсёды вымяраецца ў Герцах (1 / час). Таму хуткасьць яму адпавядае значна болей.
bitrate — калі ствараць для яго асобны тэрмін, то прапаную бітплынь — плынь бітаў. Таксама два склады, і па кантэксту заўсёды будзе зразумела, што гэта такое.
URL — перакладаць НЕЛЬГА. У праграмах URL пішуць ня проста так, а з мэтай пазначыць, што гэта менавіта URL, а не што-небудзь іншае. Таму калі нехта перакладзе гэта як адрас, гэта можа выклікаць непаразуменьні паміж карыстальнікам і праграмай. Тое што адрас выкарыстоўваецца ў звычайнай размове — ня довад каб запісваць яго ў тэрміналягічным слоўніку. Як мінімум трэба пазначыць, што адрас ТОЛЬКІ для размоўнага карыстаньня.
update/upgrade — у Лінуксе ў сыстэмах кіраваньня пакункамі update адказвае за пампаваньне зьвестак пра новыя абноўленыя праграмы, а upgrade — за пампаваньне абноўленых праграмаў і ўсталяваньне іх замест старых.
authentication — гэта не апазнаваньне. Апазнаваньне мае на ўвазе, што ўмоўны апазнавальнік выконвае працэдуру паводле якой ён разумее кім менавіта зьяўляецца ягоны ўмоўны кліент. А аўтэнтыфікацыя ПРАВЯРАЕ ці сапраўды гэты кліент зьяўляецца тым, за каго сябе выдае. Такім чынам на выхадзе працэдуры апазнаваньня мы маем ідэнтыфікатар кліента (імя, нумар пашпарту, id), а на выхадзе аўтэтыфікацыі — true (кліет той за каго сябе выдае) ці false (кліент ня той за каго сябе выдае). Больш за тое, для аўтэнтыфікацыі кліент павінен перадаць свой ідэнтыфікатар у якасьці парамэтру. Таксама трэба разам абмеркаваць verification.
tauchpadкраналка, кранальнік, краналіца = кранаць + паліца, кранэль = кранаць + панэль.
string — (адказ на пытаньне ці сустрэкаецца гэты тэрмін ў інтэрфэйсах) для простых карыстальнікаў гэты тэрмін можна знайсьці ў coreutils (ну калі юнікскойдаў можна назваць простымі карыстальнікамі). Прапаную стрына, стрыня ці стрын, як адаптаваную транскрыпцыю, бо стрынг ці стрынґ гучыць вельмі ненатуральна (і вымавіць цяжка). Яшчэ варыянты: радкоўнік, знакоўнік, сымбальнік. Чаму не чарада, таму што ў праграмаваньні надта шмат аб’ектаў, якія можна так назваць. А string — гэта найбольш часта карыстаны тып зьвестак. Ён зьяўляецца базавым ва ўсіх мовах праграмаваньня (нават калі рэалізаваны сродкамі самой мовы). Запэўніваю вас, што абсалютная бальшыня усіх апрацаваных зьвестак у сьвеце — гэта string. Таму асобны (пажадана унікальны) тэрмін — гэта вялізарная патрэба.
portableпартавальная праграма гучыць як праграма, якая партуе іншыя праграмы. Магчыма запартаваная, спартаваная. У ідэале трэба адлюстраваць скончанасьць працэсу партаваньня.
view — не вызначаны назоўнік — выгляд, прагляд (працэс.).
solid state disk — чаму адразу адкінулі суцэльны? Па сэнсу, здаецца, адпавядае проста ідэальна.
fail, error, bug — прапаную да ўсяго дадаць абмыла (мае вітаньні сп. Пацюпу ;) ). bug — казурка?
early-launch boot driver — драйвэр заладаваньня раньняга старту. Першае, нашто ЗАладаваньня? Па-другое, ці варта тут пакідаць і launch, і boot. Можна наўпрост напісаць драйвэр раньняга ладаваньня, драйвер пачатковага ладаваньня, драйвэр перадладаваньня.
Tags: allocation, allocator, authentication, bitrate, bug, context, disk, download, error, fail, feature, home, load, menu, paging, portable, rate, ssd, string, swaping, tauchpad, update, upgrade, url, view
Subscribe

  • Справаздача 29 ліпеня 2012: тэрміны Windows 8

    Прысутныя: УладзьКошчанка, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Усевалад Чорны. Прадмова: як стала вядома з некаторых крыніц,…

  • Справаздача 17 снежня 2011

    Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Адзінкі вымярэння і прыстаўкі Згодна з…

  • Абмеркаванне: mute

    Гаворка ідзе па гук mute = сцішыць

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 15 comments

  • Справаздача 29 ліпеня 2012: тэрміны Windows 8

    Прысутныя: УладзьКошчанка, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Усевалад Чорны. Прадмова: як стала вядома з некаторых крыніц,…

  • Справаздача 17 снежня 2011

    Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Адзінкі вымярэння і прыстаўкі Згодна з…

  • Абмеркаванне: mute

    Гаворка ідзе па гук mute = сцішыць