• align — у Ангельска-беларускім слоўніку выдавецкіх тэрмінаў: лінаваць радок.
• directory — неабходна падзяляць сфэры ўжываньня: праграмная тэрміналёгія (advanced user) і тэрміналёгія графічнага інтэрфэйсу (casual users). Таму разам я каталёгам у адпаведных выпадках павінны існаваць і тэчкі, і шуфляды, і ўсё што яшчэ можа быць.
• popup menu, context menu — на анґельскай вікіпэдыі context menu падаецца як also called contextual, shortcut, and popup or pop-up menu. Таму ня варта іх падзяляць.
• cookie — тут магчымыя два падыходы. Першы — гэта ўзяцьце анґельскага тэрміна (ці зь перакладам, ці без). Другі — адмовіцца ад аднаго слова і перакласьці тэрмін у два-тры, але так, каб тэрмін быў зразумелы і пачаткоўцам. Я прыхільнік першага, бо звычайнаму карыстульніку ад разуменьня таго, што такое cookie, лягчэй жыць ня будзе. А праграміст і так зразумее.
• pagefile — старонкавы файл. Гэта advanced user і programmer тэрмін. Таму трэба перакладаць так, каб было зразумела ім, і не зьвяртаць увагу на casual users.
• paging/swaping — старонкавая падмена/старонкавая мена. Абодва гэтых тэрміна вельмі нізкаўзроўневыя і не павінны быць зразумелыя для простага карыстальніка. Таму варта перакласьці іх так, каб іх зразумеў беларускамоўны праграміст. Глядзіце папярэдні пункт.
• alloc — неабходна дадаць пераклад слова allocator.
• download — была прапанова сьцягнуць. Але яно больш пасуе да pull
• пампаваць — так як гэта калька, то запампаваць будзе асацыявацца с закачать/download, а не upload, і як вынік ніхто не будзе разумець розьніцы паміж спампаваць і запампаваць. Таксама магу дадаць са свайго досьведу перакладніка, што самі перакладнікі часта пішуць і для upload, і для download адно і тое, і спадзяюцца на кантэкст. Таму варта ўсё ж такі выкарыстаць у дадзеным выпадку корань лад: заладаваць (download) і выладаваць (upload), а пампаваць пазначыць як размоўнае (і як кальку з расейскай, кабі людзі яго пужаліся :) ). У слова заладаваць ёсьць адзін вялізарны плюс — яно амаль нікому (з маіх знаёмых) не вядомае (ды й я раней ня ведаў :) ). Таму калі яно будзе знаходзіцца у адпаведным кантэксьце (што непазьбежна), то хутка прыме неабходнае значэньне ў галовах людзей.
• feature — слухаў я вас, слухай, але так вы мяне і не запэўнілі, што гэта тэрмін.
• home — тут відавочная мэтафара для casual users, таму ня варта адрываць выяву ад слова (тым больш што слова хатняя паўсюль выкарыстоўваецца, а пачатковай старонкі я ніколі не сустракаў. Да таго ж, у пачатковай старонкі прыстунічае сэнс пустога пачатковага шаблёну. Напрыклад, гэты тэрмін не зусім падыходзіць да выкарыстаньня ў выпадку хатняй тэчкі у Unix сыстэмах.). У выпадках выкарыстаньня дадзенага слова не для casual users, можна выкарыстоўваць і пачатковы.
• rate — гэта не часьціня. Часьціня заўсёды вымяраецца ў Герцах (1 / час). Таму хуткасьць яму адпавядае значна болей.
• bitrate — калі ствараць для яго асобны тэрмін, то прапаную бітплынь — плынь бітаў. Таксама два склады, і па кантэксту заўсёды будзе зразумела, што гэта такое.
• URL — перакладаць НЕЛЬГА. У праграмах URL пішуць ня проста так, а з мэтай пазначыць, што гэта менавіта URL, а не што-небудзь іншае. Таму калі нехта перакладзе гэта як адрас, гэта можа выклікаць непаразуменьні паміж карыстальнікам і праграмай. Тое што адрас выкарыстоўваецца ў звычайнай размове — ня довад каб запісваць яго ў тэрміналягічным слоўніку. Як мінімум трэба пазначыць, што адрас ТОЛЬКІ для размоўнага карыстаньня.
• update/upgrade — у Лінуксе ў сыстэмах кіраваньня пакункамі update адказвае за пампаваньне зьвестак пра новыя абноўленыя праграмы, а upgrade — за пампаваньне абноўленых праграмаў і ўсталяваньне іх замест старых.
• authentication — гэта не апазнаваньне. Апазнаваньне мае на ўвазе, што ўмоўны апазнавальнік выконвае працэдуру паводле якой ён разумее кім менавіта зьяўляецца ягоны ўмоўны кліент. А аўтэнтыфікацыя ПРАВЯРАЕ ці сапраўды гэты кліент зьяўляецца тым, за каго сябе выдае. Такім чынам на выхадзе працэдуры апазнаваньня мы маем ідэнтыфікатар кліента (імя, нумар пашпарту, id), а на выхадзе аўтэтыфікацыі — true (кліет той за каго сябе выдае) ці false (кліент ня той за каго сябе выдае). Больш за тое, для аўтэнтыфікацыі кліент павінен перадаць свой ідэнтыфікатар у якасьці парамэтру. Таксама трэба разам абмеркаваць verification.
• tauchpad — краналка, кранальнік, краналіца = кранаць + паліца, кранэль = кранаць + панэль.
• string — (адказ на пытаньне ці сустрэкаецца гэты тэрмін ў інтэрфэйсах) для простых карыстальнікаў гэты тэрмін можна знайсьці ў coreutils (ну калі юнікскойдаў можна назваць простымі карыстальнікамі). Прапаную стрына, стрыня ці стрын, як адаптаваную транскрыпцыю, бо стрынг ці стрынґ гучыць вельмі ненатуральна (і вымавіць цяжка). Яшчэ варыянты: радкоўнік, знакоўнік, сымбальнік. Чаму не чарада, таму што ў праграмаваньні надта шмат аб’ектаў, якія можна так назваць. А string — гэта найбольш часта карыстаны тып зьвестак. Ён зьяўляецца базавым ва ўсіх мовах праграмаваньня (нават калі рэалізаваны сродкамі самой мовы). Запэўніваю вас, што абсалютная бальшыня усіх апрацаваных зьвестак у сьвеце — гэта string. Таму асобны (пажадана унікальны) тэрмін — гэта вялізарная патрэба.
• portable — партавальная праграма гучыць як праграма, якая партуе іншыя праграмы. Магчыма запартаваная, спартаваная. У ідэале трэба адлюстраваць скончанасьць працэсу партаваньня.
• view — не вызначаны назоўнік — выгляд, прагляд (працэс.).
• solid state disk — чаму адразу адкінулі суцэльны? Па сэнсу, здаецца, адпавядае проста ідэальна.
• fail, error, bug — прапаную да ўсяго дадаць абмыла (мае вітаньні сп. Пацюпу ;) ). bug — казурка?
• early-launch boot driver — драйвэр заладаваньня раньняга старту. Першае, нашто ЗАладаваньня? Па-другое, ці варта тут пакідаць і launch, і boot. Можна наўпрост напісаць драйвэр раньняга ладаваньня, драйвер пачатковага ладаваньня, драйвэр перадладаваньня.