Усевалад Чорны (anibyl) wrote in kamputerm,
Усевалад Чорны
anibyl
kamputerm

Справаздача 28 студзеня 2012

 Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны.

Attach

Папулярныя варыянты з коранем -луч- натыкнуліся на зацверджанае

далучыць – connect

далучэнне – connection

далучаны – connected

З падобнымі праблемамі сутыкаліся і іншыя варыянты:

прымацаваць – mount

дадатак – add-on, add-on

Алесь, ты прасіў нагадаць вось гэта, каб паглядзець у выніковым слоўніку:

перакладчык у залежнасці ад кантэкста будзе абіраць – ёсць яно [лучэнне] такім [раўнапраўным], ці не.

Наступным разам трэба разгледзець аднакараёвыя словы. [не зроблена]

Такім чынам,

connect – злучаць/злучыць, далучаць/далучыць

disconnect – разлучаць/разлучыць, адлучаць/адлучыць.

Слова залучыць мае іншы сэнс – прыцягнуць (напрыклад, інвестыцыі, людзей да барацьбы).

Да словаў прычапіць і прышпіліць 2 пярэчанні – прыніжаная канатацыя і штучнасць утвараных назоўнікаў.

Таксама згадвалася неўжыванае слова прытачаць.

Таксама дадаю выпадкі выкарыстання attach (апрача сэнсу e-mail attachment):

A debugger is attached to the process.

You need to attach your device.

Entries attached to [list].

Phone cable is properly attached.

Language bar is attached to a remote program.

Выказаны канцэпт, які варта было б абдумаць: далучыць замацаваць за attach, а аднаму са значэнняў connect прывязаць той жа дзеяслоў з іншай прыстаўкай (верагодна, ёй будзе пры-)

Пастаноўлена абмеркаваць слова разам з connect.

Uppercase, lowercase

«Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў» Кастуся Санько падае

upper case — 1) загалоўныя літары; 2) верхні рэгістр,

lower case — радковыя літары.

У беларускай мове адрозніваюць менавіта малую і вялікую літару.

Словы малы і вялікі не ёсць і не былі ўдалымі тэрмінамі праз наяўнасць у іх моцнай агульнамоўнай часткі.

Даволі лагічная прапанова заключалася ў наступным:

upper- і lowercase мы называем вялікімі і малымі літарамі (адносныя памеры), а за шрыфтамі замацоўваем буйны і дробны памеры.

Мы сутыкнуліся з рознага кшталту выдавецкімі тэрмінамі, дзе такая прапанова была ну вельмі непразрыстай. Таму ўсё-ткі было вырашана адкаціцца да рэгістру і даручыць спадару Зьмітру сфармуляваць артыкул.

Registry

Іншых варыянтаў выкарыстання, апрача рэестр, не было.

registry – рэестр

Log, journal

Словы сінанімічныя, толькі часам выкарыстоўваюцца ў розных сферах. Фактычна азначаюць спіс з элементаў, што ўлучаюць у сябе час падзеі і ейнае апісанне.

Прапанаваныя словы: лог, пратакол, журнал, дзённік, хроніка, часопіс/часапіс, справаздача.

Лог. На фоне існавання шматлікіх беларускіх адпаведнікаў браць англіцызм кепска.

Пратакол. На ангельскае protocol.

Журнал. Тое ж самае, што і дзённік: «жур» з французскай — «дзень».

Часопіс/часапіс. Іншы сэнс.

Справаздача. Занятае пад report, іншы сэнс.

Дзённік. Як ужо сказана, тое ж што і журнал (journal).

Хроніка. Выдатна пасавальнае слова (У выпадку турбавання ягонай гістарычнасцю: «хроніка падзеяў падзення самалёта», «міліцэйская хроніка», «хроніка дня».)

Такім чынам,

journal – дзённік

log – хроніка (папярэдняе рашэнне, патрабуе перагляду)

protocol – пратакол

Tags: attach, connect, journal, log, lowercase, protocol, registry, uppercase, вынікі
Subscribe

  • Справаздача 3 сакавіка 2012

    Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Domain Пакідаем лацінізм. Дамен ці дамэн?…

  • Справаздача 18 лютага 2012

    Прысутныя: Павел Шут, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Прадмова : пры падрыхтоўцы слоўніка…

  • Справаздача 14 студзеня 2012

    Прысутныя: Віктар Сяргейчык, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзімер Кошчанка, Усевалад Чорны. Add-in Add-in –…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments