Усевалад Чорны (anibyl) wrote in kamputerm,
Усевалад Чорны
anibyl
kamputerm

Справаздача 17 снежня 2011

 Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны.



Адзінкі вымярэння і прыстаўкі

Згодна з ГОСТам 8.417-2002, прынятыя

byteбайт

BБ

bit біт

Беларускія версіі прыставак СІ і тым болей – двайковых прыставак не прапісаныя нідзе. Існуюць адно ў слоўніках словы накшталт кілаграм і мегаполіс, з якіх можна гэтыя прыстаўкі ўзяць. Менавіта такім чынам гэтыя 2 прыстаўкі і былі зацверджаныя. Астатнія – згодна з транслітарацыяй.

к - кіла (103),

М - мега (106),
Г - гіга (109),
Т - тэра (1012),
П - пэта (1015),
Э - экза (1018),
З - зэта (1021),
Ё - ёта (1024).

Кі - кібі (210),
Мі - мебі (220),
Гі - гібі (230),
Ті - тэбі (240),
Пі - пэбі (250),
Эі - экзбі (260),
Зі - зэбі (270),
Ёі - ёбі (280).

Заўвагі.

Прыстаўка к- (кіла-) пішацца з усімі адзінкамі з малой літары. Напрыклад: кБ.

Усе прыстаўкі ёсць грэцызмамі і вымаўляюцца (а ў класічным правапісе – і пішуцца) з невыбухной г.

У слоўнік будзе прапісвацца наступнае:

  • у слоўнікавую частку – кБ, КіБ, кілабайт, кбіт, Кібіт і кібібіт (на прыкладзе першых прыставак)

  • у даведкавую частку – табліца са слупкамі з поўнай назвай, скаротам і значэннем, з радкамі па прыстаўках.



Cache

Асноўны варыянт – англіцызм кэш. Агромністая ужывальнасць, кароткасць, у прынцыпе – зразумеласць. Мінус – небеларускасць.

Адзіны разгляданы іншы варыянт – запаснік. Слова беларускае, але суполка пагадзілася з тым, што, па-першае, cache – хуткая памяць, запас – больш доўгая рэч, па-другое, адбываецца захаванне, не запасанне).

За адсутнасцю іншых добрых варыянтаў зацверджанае лепшае з горшых – кэш.

Cacheкэш



Pointer

На мінулым ягоным абмеркаванні азначыліся 2 лідары – паказальнік і указальнік.

Нагадаем мінусы абодвух:

Паказальнік – мае сэнс даведкавы спіс у кнізе, блытаніна з паказнік (уласцівасць, параметр).

Указальнік – небеларускасць слова ўказваць.

Пасля доўгіх ваганняў прынятае ўказальнік з агаворкай, што ён указвае (што?), а не ўказвае (на што?).

Pointerуказальнік



Expire, expired

Асноўным кандыдатам ёсць пратэрмінаваць, пратэрмінаваны. Цягам праходу па кантэкстах становіцца зразумелым, што дзеяслоў зусім не пратэрмінаваць, а пратэрмінавацца. У сувязі з вельмі малой колькасцю ўжыванняў і малой тэрміналагічнасцю слова прынятае наступнае:

Expiredпратэрмінаваны

Expireканчаецца тэрмін дзеяння (прыклад: Program expires in 11 days. - Тэрмін дзеяння праграмы канчаецца праз 11 дзён.)



Mute

Слова аказалася няпростым.

Штука ў тым, што ангельская мова мае наступны сэнс для яго – зніжаць узровень гуку. У кампутары мы назіраем* трохі іншую карціну – гук заўжды змяншаецца да нулю. Нам жа ж трэба падабраць слова менавіта на камп'ютарнае значэнне.

Прапанаваныя варыянты (асноўныя):

Сцішыць – кладзецца на ангельскае слова, не на тэрмін.

Выключыць гук – сутыкненне з turn off, магчыма, ёсць праграмы, у якіх сэнсы адрозніваюцца*.

Закрыць/перакрыць гук – зановая, але неблагая спроба падаць тэрмін.

Заглушыць – тое ж, што і сцішыць.

*Пакінутае на высвятленне абставінаў. Шлях руху будзе залежыць ад высветленага сэнсу. Калі сцішэнне заўжды да 0% - гэта адно, калі сцішэнне на невядомую/вядомую колькасць – другое.

Tags: bit, byte, cache, expire, expired, mute, pointer, вынікі, прыстаўкі
Subscribe

  • Справаздача 29 ліпеня 2012: тэрміны Windows 8

    Прысутныя: УладзьКошчанка, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Усевалад Чорны. Прадмова: як стала вядома з некаторых крыніц,…

  • Справаздача 3 сакавіка 2012

    Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Domain Пакідаем лацінізм. Дамен ці дамэн?…

  • Справаздача 18 лютага 2012

    Прысутныя: Павел Шут, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Прадмова : пры падрыхтоўцы слоўніка…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 8 comments