Alex (alex73mi) wrote in kamputerm,
Alex
alex73mi
kamputerm

Працяг абмеркаваньня: account

 На сустрэчы http://community.livejournal.com/kamputerm/29305.html вызначыліся, што тэрмін вымагае далейшага абмеркаваньня.

Account:
Конт vs. рахунак
ЗС: конт - быць, належыць некаму.
ІГ: конт аднакаранёвы з account.
УК: конт не ўжываецца асобна. ён з тых слоў, што патрабуюць побач іншых.
АН: конт ёсць у беларуска-расейскім Байкова-Некрашэвіча - счёт (рас.).
УК: хутчэй за ўсё, выстаўлены як праект, бо не было ўжытку.
УК: user account i bank account - тоеснасць, то бок - рахунак карыстальніка і банкаўскі рахунак.
ІГ: карыстальнік у сваім account нічога не рахуе ў адрозненне ад банка.
АБ: шурпатасць невялікая і можна не зважаць на яе з прычыны адсутнасці ў камп'ютарнай тэрміналогіі банкаўскай.
УЧ: калі аніводзін не пасуе, можна паспрабаваць акаўнт/акаунт.
АН: акаўнт – відавочны англіцызм, няма ў слоўніку (нават у параўнанні з контам).

  Галоўная пытаньне - ці можна перакладаць account як "рахунак", бо ў account мы нічога не "рахуем". Думкі ва ў дзельнікаў разыходзяцца. Папярэдняе абмеркаваньне - http://community.livejournal.com/kamputerm/26958.html.
  Калі не "рахунак", найлепшы варыянт на сёньня - "конт".
Tags: account
Subscribe

  • Конт

    Нагадаю вам, мы спыніліся на пары account -- конт як на найлепшым варыянце. З гэтай нагоды маю пытаньнечка: як перакласьці, напрыклад, такое:…

  • Пратакол 7 лістапада 2010 г.

    Сустрэча 7 лістапада 2010 г. Прысутныя: А. Несцераў, А. Булойчык, І. Грачышка, З. Саўка, У. Чорны, У. Кошчанка, П. Шут. Shortcut: АБ: shortcut…

  • Абмеркаванне: account

    уліковы запіс рахунак за: розніцы паміж account-ам, што ў банку, і account-ам, што на інтэрнэт-партале - ніякай супраць: У АС/пляцоўках нічога…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments