Усевалад Чорны (anibyl) wrote in kamputerm,
Усевалад Чорны
anibyl
kamputerm

Пратакол 7 лістапада 2010 г.

Сустрэча 7 лістапада 2010 г.
Прысутныя: А. Несцераў, А. Булойчык, І. Грачышка, З. Саўка, У. Чорны, У. Кошчанка, П. Шут.

Shortcut:
АБ: shortcut – пашырэнне .lnk (спасылка), можа быць і ў іншых месцах, не толькі на стальніцы.
ПШ: не трэба разносіць – хай будзе ўсё цэтлікам.
ІГ: але shortcut - гэта не дадатковая інфармацыя для асноўнага аб'екта, а асобны аб'ект для выкліку, спасылання на іншы аб'ект.
ЗС: можа, і згадзіліся б астатнія з цэтлікам для стальніцы, калі б было ёмкае слова для tag/label.
ЗС: шыльда?
АН: яно б добра пасавала для label.
ІГ: shortcut – гэта не проста малюначак, гэта і магчымасць вызначыць скарот, карыстальніка... Гэта партал.
ЗС: злезці з цэтліка, пакінуць яго за tag/label. Чаму так удала прычапілася – цэтлік? Таму што звычайны карыстальнік бачыць аб'екты на стальніцы, а не аб'екты, якія вядуць да чагосьці.
АН: значак.
УЧ: але ёсць icon of shortcut, shortcut увогуле складаецца з 1) icon, 2) tag, 3) link.
ЗМ: замяніць цэтлік = shortcut на шыльду, бо: 1) не занята; 2) сэнс падобны да ўжывальнага цэтліка.
АБ: і мы страцім адзіны плюс цэтліка - ужывальнасць.
АН: асацыюецца з надпісам.
АБ: shortcut - гэта тое самае, што і symlink/hardlink.
ІГ: не, у Unix-асяроддзях (gnome, kde) ёсць такія канцэпцыі – desktop file і інш.
ІГ: symlink/hardlink – мясцовыя спасылкі, web link – сеціўныя.
ЗС: дык у нас і shortcut, і link цяпер адно? Гэта не вельмі добра.
УЧ: пакінуць толькі корань - спасыл.
ІГ: спасыл/спасылка: няма сэнсу дзяліць, будуць блытаць і думаць, што гэта тое самае, толькі чарговая моўная рэвалюцыя.
АБ: выклічнік.
ЗС: ён, вядома, аманімічны з беларускім тэрмінам «междометие», але гэта невялікая праблема.
АБ: ці як launcher – запускальнік. Пайсці не ад узаемасувязі аб'ектаў, а ад дзеяння, якое ён [аб'ект] робіць.
ЗС: два погляды: глядзіць у корань працэсу (выкілкачы, пускачы) ці бачыць не працэсуальнасць, а аб'ект (шыльда).

Скарот,
выклікальнік, выклікач, выклічнік,
(за)пускач, (за)пускальнік,
шыльда.
Прапанаваць для абмеркавання.



Канчаткі (ад dzidzitop):
Трэба пазначаць націскі.
Але мы наўмысна адмаўляемся ад таго, каб нейкім чынам азначаць канчаткі з прычыны расхістанасці і адсутнасці поўнага развязання.
Парада перакладчыкам: карыстацца граматыкамі, якія ахопліваюць большую частку выпадкаў.
Гук: docs.google.com/uc


Click:
Пстрыкаць vs. Клікаць. Астатняе (шчоўкі, клацы) не варта разглядаць, бо гэта тое сама, што пстрыкаць (ужывальнага і адметнага).
Пстрычка адхіленая ў сувязі з наяўнасцю ў яе іншага агульнамоўнага значэння.
Double – падвойны, а не двайны, бо апошні не мае сэнсу «паўтораны двойчы» (ТСБМ).

Click = Пстрык; пстрыкаць, пстрыкнуць.
Double-click = падвойны пстрык; двойчы пстрыкнуць.



Panel/pane/bar:
АБ: panel зацвердзіць як панэль з прычыны адсутнасці іншых прапаноў.
Пярэчанняў няма.
Bar – паліца/стужка.
ІГ: Аргумент Ю. Тарасевіча - bar можа быць і зверху ўніз.
ЗС: Стужка – менш метафарызавана, паліца – больш фізічны сэнс, лепшая метафара.
Pane - недастаткова звестак для абмеркавання.

Panel = панэль.
Bar = паліца.
Pane – трэба яшчэ думаць.



Clipboard:
ІГ: Выняць у кішэню – сінтэтычна.
АБ: кішэня ёсць у Зубава.
АБ: абменны буфер?
ЗС: незразумела, як буфер можа быць clipboard.
УЧ: напэўна, маецца на ўвазе буферная памяць.
УЧ: скрыня. шуфляда.
УК: скрыня – email/p.o. box.
ІГ: шуфляда занятая на drawer у gnome.

Clipboard – кішэня.


Account:
Конт vs. рахунак
ЗС: конт - быць, належыць некаму.
ІГ: конт аднакаранёвы з account.
УК: конт не ўжываецца асобна. ён з тых слоў, што патрабуюць побач іншых.
АН: конт ёсць у беларуска-расейскім Байкова-Некрашэвіча - счёт (рас.).
УК: хутчэй за ўсё, выстаўлены як праект, бо не было ўжытку.
УК: user account i bank account - тоеснасць, то бок - рахунак карыстальніка і банкаўскі рахунак.
ІГ: карыстальнік у сваім account нічога не рахуе ў адрозненне ад банка.
АБ: шурпатасць невялікая і можна не зважаць на яе з прычыны адсутнасці ў камп'ютарнай тэрміналогіі банкаўскай.
УЧ: калі аніводзін не пасуе, можна паспрабаваць акаўнт/акаунт.
АН: акаўнт – відавочны англіцызм, няма ў слоўніку (нават у параўнанні з контам).

Account - вымагае далейшага абмеркавання і думання.

Гук з сустрэчы: https://docs.google.com/uc?id=0B79T6_pg7ncVNmZmMDZhMWMtZWU5Mi00OWE2LWFkOTQtZjJmYzk1YzNhN2Q0&export=download&hl=en
Tags: account, click, clipboard, panel, shortcut, вынікі
Subscribe

  • Справаздача 3 сакавіка 2012

    Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Domain Пакідаем лацінізм. Дамен ці дамэн?…

  • Справаздача 18 лютага 2012

    Прысутныя: Павел Шут, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Прадмова : пры падрыхтоўцы слоўніка…

  • Справаздача 28 студзеня 2012

    Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны. Attach Папулярныя варыянты з коранем -луч-…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments