January 5th, 2013

Remove — прыбраць vs вылучыць

У час перакладу мусіў зьвярнуць увагу на розьненьне перакладу слова remove, і ўзьнік у мяне сумнеў на конт слушнасьці перакладу для выпадку:
    2. (для выманьня элемэнту са сьпісу) прыбіра́ць, прыбра́ць
Прыбраць на slounik.org. Слова шматзначнае, і ня лепшым чынам адпавядае сэнсу выманьня са сьпісу, у той час як мы маем амаль ідэальнае слова вылучыць.
    вылучаць, вылучыць каго, што — отделять, отделить; исключать, исключить  // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
Праўда вылучыць сёньня шырака ўжываецца для перакладу select. Але тут зноў ня самая лепшая адпаведнасьць. Для яго няблага пасуе выбраць, радзей пазначыць.
Што скажуць мовазнаўцы?