?

Log in

Userpic

kamputerm's Journal

Name:
Беларуская камп’ютарная тэрміналогія
Location:
Membership:
Open
Posting Access:
All Members , Moderated
Гэтая думка ўзнікла ў асяроддзі беларускіх лакалізатараў не ўпершыню, але толькі цяпер справу насамрэч можна назваць пачатай: распачынаецца праца Групы сістэматызацыі беларускай кампутарнай тэрміналогіі. Дзейнасць Групы адкрытая для ўсіх удзельнікаў і мае на мэце складанне якаснага, абгрунтаванага тэарэтычна і практычна тлумачальна-перакладнога англійска-беларускага слоўніка, які б прыдаўся ўсім беларускім перакладчыкам праграмных інтэрфэйсаў у іх справе.
Трывалы і добры грунт для гэтай справы ўжо заснаваны рэсурсам kamputerm.org, агульнай базай беларускай IT-тэрміналогіі, якая цягам некалькіх гадоў увабрала ў сябе вялікую колькасць размаітых варыянтаў беларускага перакладу англійскіх тэрмінаў - удалых і не вельмі. Ёсць і іншыя каштоўныя крыніцы - суполка перакладчыкаў open-source-праграм i18n@mova.org, belsoft.tut.by, а таксама вялізны корпус рэальных перакладаў сеціўных і дэсктопных праграм (Openoffice, Mozilla, KDE, GNOME ды інш.) Усе гэтыя моўныя скарбы будуць улічаныя ў працы суполкі.
Але простага збору наяўнай тэрміналогіі яшчэ не досыць для эфектыўнай і ўзгодненай супрацы перакладчыкаў. Людзям не стае якаснага і адзінага кампраміснага збору тэрміналогіі. Дзеля гэтага і збіраецца наш гурт, які
ўжо ўлучае кампутарных адмыслоўцаў, лінгвістаў, перакладчыкаў, іншых зацікаўленых людзей.
Мы ўсведамляем цяжкасць пастаўленай задачы, але бярэмся за яе, спадзеючыся на актыўны ўдзел цікаўных колаў. Калі вы дзейны перакладчык праграмных інтэрфэйсаў, тэрмінолаг, лінгвіст або ў вас проста ёсць, што сказаць дзеля супольнай справы, запрашаем на сустрэчы нашай суполкі. Прыходзьце: мы чакаем вашых парадаў і дапамогі!
У працы Групы можна будзе ўдзельнічаць, наведваючы нашы зборкі, а таксама ў сеціве, пакідаючы каментарыі да нашых падрыхтаваных матэрыялаў і вынікаў працы. Яны будуць змяшчацца ў гэтай ЖЖ-суполцы дзеля абмеркавання. Таму падпісвайцеся. :)
Больш інфармацыі пра Групу - на нашым сайце.

Statistics