kamputerm


Беларуская камп’ютарная тэрміналогія


Previous Entry Абагуліць
Конт
UCo
anibyl wrote in kamputerm
Нагадаю вам, мы спыніліся на пары account -- конт як на найлепшым варыянце.
З гэтай нагоды маю пытаньнечка: як перакласьці, напрыклад, такое:

Login to an existing account

«Увайсьці ў існы конт»?
«Увайсьці пад існым контам»?
«Увайсьці на існы конт»?
Tags:

  • 1
У якім сэнсе спыніліся? На старонцы выніковага слоўніка напісана "на перагляд".
Вось мае рэзоны аб непрымальнасці "конт": абгрунтавана толькі перакладам рас. счет, але няма пацверджання, што гэта "счет" у патрэбным нам значэнні, таксама "конт" у асноўным фіксуецца ў складзе ўстойлівага злучэння "на конт".
Падрабязны разгляд быў на бай-мове: http://by-mova.livejournal.com/1155213.html

Ок, я перафразую.

На старонцы выніковага слоўніка напісана

А дзе яна, гэтая старонка?

Edited at 2014-04-30 11:20 am (UTC)


У корпусе можна знайсці "конта" ніякага роду ў значэнні банкаўскага рахунку. Калі і паланізм, то, прынамсі, з яўным значэннем.

Віталь, гэта тое, начым мы спыніліся. У мяне пытаньне пра кіраваньне, а не пра само слова. Калі ласка, ідэі ў гэтым рэчышчы.

Лепей "у". Сэнс - унутр. Увогуле account - гэткая закрытая рэч, прыватная. "Пад" можа мець іншае значэнне, напрыклад, калі ўваходзіш у акаўнт на Skype, але пад уліковымі звесткамі hotmail. То-бок "пад" больш шырокае.

Edited at 2014-04-30 11:25 am (UTC)

  • 1
?

Log in