kamputerm


Беларуская камп’ютарная тэрміналогія


Previous Entry Абагуліць Next Entry
Еrror No. has occurred
гумар
galinaeditor wrote in kamputerm
Парайце, калі ласка, як лепей перакласьці Еrror No. has occurred.
1) Узнікла памылка №
2) Адбылася памылка №
3) Здарылася памылка №

  • 1
«Памылка №» —коратка і зразумела. Навошта яшчэ дзеяслоў?
А з вашых варыянтаў — «здарылася памылка №». Нечаканае непрыемнае здарэньне. Гэта як «здарылася непрыемнасьць №».

ЗДАРЫЦЦА
1. Адбыцца, стацца. Што здарылася? 2. безасабовая форма, з інфінітывам: Выпасці на чыю-н. долю. Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе. 3. Нечакана з'явіцца, трапіцца (размоўнае). Здарылася падарожная машына. || незакончанае трыванне: здарацца.

АДБЫЦЦА
Ажыццявіцца, прайсці, быць праведзеным; здарыцца. Раніцай на заводзе адбыўся мітынг. Прэм 'ера спектакля адбылася вечарам. || незакончанае трыванне: адбывацца.

УЗНІКНУЦЬ
Пачацца, стварыцца, зарадзіцца. Узнікла недавер'е. || незакончанае трыванне: узнікаць. || назоўнік: узшкненне.

Калі б гэта была мастацкая літаратура, я б пагадзілася. Аднак у апраграмаваньні часта бывае, што зьяўляецца паведамленьне бяз слова Еrror, напрыклад такое: (...) has occurred. Праграма аўтаматычна ўстаўляе замест (...) тое, што там здарылася. І якісьці дзеяслоў мусіць быць абавязкова.
Прыклад: A short circuit has occurred.

Калі падстаўляе, даводзіцца глядзець, што там можа быць.
Што да выразу пра памылку і дзеяслоў, дык «узьнікаць» цягне за сабою асацыяцыю «зь неадкуль», што ў ІТ недарэчна, болі ўжо памылка нумараваныя, дык дакладна вядома, зь якой нагоды яна, якая яна і ў якім месцы.
Слова «адбылася» мае адценьне нечага заплянаванага, працяглага ў часе.
І хаця асобна дзеяслоў ня варта перакладаць, але калі анґельская мова аўтару тэксту — родная, можна зірнуць слоўнік:

occur
[əˈkɜːr]
v.
1) бываць, здарацца
2) сустракацца; налучацца; трапляцца

Адсюль вынікае, што Здарылася памылка №.
Але будзем абмяркоўваць і далей. Пакуль што вызначылі, што п.2) дакладна не пасуе.

  • 1
?

Log in