kamputerm


Беларуская камп’ютарная тэрміналогія


Previous Entry Абагуліць Next Entry
Еrror No. has occurred
гумар
galinaeditor wrote in kamputerm
Парайце, калі ласка, як лепей перакласьці Еrror No. has occurred.
1) Узнікла памылка №
2) Адбылася памылка №
3) Здарылася памылка №

  • 1
Па вялікім рахунку, ужываць можна ўсё. «Адбыцца» = «здарыцца», але ў «здарыцца», як на мяне, больш неспакойнае адценьне. «Узнікнуць» адрозьніваецца сэнсава; памылкі й у плянах не было, а тут яна — бац! — і ўзьнікла.

«Узнікаць» бліжэй да occur, а «адбыцца» ці «здарыцца» — да happen.

У расейскай у такім выпадку пішуць "Произошла ошибка" - без варыянтаў. Хацелася б, каб і ў беларускай быў адзін строга вызначаны тэрмін. Ня надта добра, калі адзін будзе перакладаць Узнікла памылка, другі - Адбылася, трэці - Здарылася, а чацьверты - і ўвогуле Выявілася.
Я пакуль што пішу Узнікла памылка, а пазней варта гэта абмеркаваць і ўнесьці ў слоўнік, каб усе пісалі аднолькава.

Мяне заўсёды зьдзяўляла гэтае імкненьне, каб для ўсяго было толькі адно азначэньне.

Калі справа тычыцца нейкіх тэрмінаў - чаму не? Калі б не адназначнасьць, то цяжка было б карыстацца даведнікамі і спэцыяльнай літаратурай. Калі ў адной кнізе трохкутнік, а ў другой трохвугольнік - хіба гэта добра? Ці, нават "лепей", на адной старонцы кнігі - трохкутнік, а на другой старонцы той самай кнігі - трохвугольнік - гэта, лічыце, цалкам нармальна?

> Калі справа тычыцца нейкіх тэрмінаў - чаму не?
Бо occur - не тэрмін.

Справа ў тым, што дзяесловы — не зусім тэрміны, таму патрабаваць ад іх строгай аднастайнасьці ня варта. Але выпадак, я мяркую, варта прапісаць у прыклады да слова error.

Наконт расейцаў: часта сустракаю «возникла ошибка».

«возникла ошибка» - гэта калі перакладаюць кітайцы :)

Адбылася — уяўляецца нешта працяглае і плянаванае, а памылкі чаканымі не бываюць (магчыма толькі для тэстэраў :) ).
Здарылася мае крыху эмацыянальнае адценьне (магчыма гэта мае выдумкі).
Узнікла — самы нэўтральны варыянт на мой погляд, таму й найлепшы.

Дзякуй, я лічу гэтаксама.

На маю думку, памылка здарылася, у гэтым слове прысутнічае адценне нечаканасці.

здарылася - гэтае слова было першым, што прыйшло мне на думку. А потым пачаліся ваганьні :) (таму і зьвярнулася сюды па дапамогу)

Па сэнсавым адценьні яно пасуе, без сумневу — нечаканасьць тут дарэчная. Толькі нешта мне не гучыць; можа, падсьвядома не лічу памылку падзеяй.

Вось мяне гэта (што памылка - не падзея, а хутчэй стан) і прымусіла задумацца.
Што здарылася? / What happened?
Здарылася памылка. / Еrror has occurred.
Па-мойму, ня вельмі пасуе.

«Памылка №» —коратка і зразумела. Навошта яшчэ дзеяслоў?
А з вашых варыянтаў — «здарылася памылка №». Нечаканае непрыемнае здарэньне. Гэта як «здарылася непрыемнасьць №».

ЗДАРЫЦЦА
1. Адбыцца, стацца. Што здарылася? 2. безасабовая форма, з інфінітывам: Выпасці на чыю-н. долю. Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе. 3. Нечакана з'явіцца, трапіцца (размоўнае). Здарылася падарожная машына. || незакончанае трыванне: здарацца.

АДБЫЦЦА
Ажыццявіцца, прайсці, быць праведзеным; здарыцца. Раніцай на заводзе адбыўся мітынг. Прэм 'ера спектакля адбылася вечарам. || незакончанае трыванне: адбывацца.

УЗНІКНУЦЬ
Пачацца, стварыцца, зарадзіцца. Узнікла недавер'е. || незакончанае трыванне: узнікаць. || назоўнік: узшкненне.

Калі б гэта была мастацкая літаратура, я б пагадзілася. Аднак у апраграмаваньні часта бывае, што зьяўляецца паведамленьне бяз слова Еrror, напрыклад такое: (...) has occurred. Праграма аўтаматычна ўстаўляе замест (...) тое, што там здарылася. І якісьці дзеяслоў мусіць быць абавязкова.
Прыклад: A short circuit has occurred.

Калі падстаўляе, даводзіцца глядзець, што там можа быць.
Што да выразу пра памылку і дзеяслоў, дык «узьнікаць» цягне за сабою асацыяцыю «зь неадкуль», што ў ІТ недарэчна, болі ўжо памылка нумараваныя, дык дакладна вядома, зь якой нагоды яна, якая яна і ў якім месцы.
Слова «адбылася» мае адценьне нечага заплянаванага, працяглага ў часе.
І хаця асобна дзеяслоў ня варта перакладаць, але калі анґельская мова аўтару тэксту — родная, можна зірнуць слоўнік:

occur
[əˈkɜːr]
v.
1) бываць, здарацца
2) сустракацца; налучацца; трапляцца

Адсюль вынікае, што Здарылася памылка №.
Але будзем абмяркоўваць і далей. Пакуль што вызначылі, што п.2) дакладна не пасуе.

  • 1
?

Log in