kamputerm


Беларуская камп’ютарная тэрміналогія


Previous Entry Абагуліць Next Entry
Remove — прыбраць vs вылучыць
quendimax wrote in kamputerm
У час перакладу мусіў зьвярнуць увагу на розьненьне перакладу слова remove, і ўзьнік у мяне сумнеў на конт слушнасьці перакладу для выпадку:
    2. (для выманьня элемэнту са сьпісу) прыбіра́ць, прыбра́ць
Прыбраць на slounik.org. Слова шматзначнае, і ня лепшым чынам адпавядае сэнсу выманьня са сьпісу, у той час як мы маем амаль ідэальнае слова вылучыць.
    вылучаць, вылучыць каго, што — отделять, отделить; исключать, исключить  // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
Праўда вылучыць сёньня шырака ўжываецца для перакладу select. Але тут зноў ня самая лепшая адпаведнасьць. Для яго няблага пасуе выбраць, радзей пазначыць.
Што скажуць мовазнаўцы?

  • 1
Вылучыць выкарыстоўваецца найперш для select, па-другое, яго некаторыя юзаюць пад turn off.
Што значыць «ня лепшая адпаведнасьць»? Гэта жывая мова, ды й у слоўніках адлюстравана. «Вылучыць са сьпісу» — гэта «пазначыць адзін элемэнт сьпісу для пэўнага дзяньня», а ня «сьцерці са сьпісу». Няўжо ня так?;)

Edited at 2013-01-05 01:35 pm (UTC)

„Ня лепшая адпаведнасьць“ — меў наўвеце, што ёсьць лепшыя варыянты.
„Вылучыць са сьпісу“ на колькі я разумею, гэта менавіта „сьцерці са сьпісу“, а не пазначыць. Вылучыць у сэнсе пазначыць — гэта хутчэй „выдвинуть кандидата“, „представить на суд общественности“, а ня проста пазначыць. А слоўнікі вось, што кажуць:
- вылучаць, вылучыць каго, што — отделять, отделить; исключать, исключить // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
- вылучыць — выделить, отделить // Беларуска-расейскі: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія
- выключыць — вымкнуць; вылучыць; адкінуць; выкінуць [Пацюпа] // Трасянка-беларускі
- вылучыць — 1) выделить, отделить; 2) выдвинуть; 3) выбрать, найти; 4) испустить, излучить // Беларуска-расейскі (Булыка)
- выдвинуть — 1) высунуць; 2) перен. вылучыць
Карацей, вылучыць у сэнсе пазначыць гэта хутчэй ужо мэтафарычнае пашырэньне сэнсу, а першапачатковае, як раз «сьцерці са сьпісу».

Edited at 2013-01-05 01:57 pm (UTC)

Існуе ў камп'ютарных перакладах ужо пэўная традыцыя, што вылучыць=select. Не ўпэўнены, што варта ламаць яе.

Перакладам займаецца невялікая колькасьць людзей (асабліва у беларускай мове), таму зламаць яе ня так ужо складана. ;)

Не абмяжоўвайце сябе толькі перакладчыкамі.

Тое, што невялікая колькасць дэлетантаў - рацыя. Калі ёсць час, то сам займаюся перакладам. А вось наконт зламаць традыцыю, то не ўпэўнены. Зрэшты, можаце паспрабаваць, толькі каму ад гэтага будзе лепш, яшчэ не вядома. Калі шчыра, то беларуская камп'ютарная тэрміналогія - вялікая праблема, бо акадэмічна не распрацаваная. Колькі ўжо коп'яў зламана як правільна, папка ці тэчка, дадому ці дахаты і г.д можна працягваць бясконца. Як па мне, дык галоўнае ў такіх перакладах - лагічнасць, паслядоўнасць і зразумеласць для карастальніка. Каб ён не ламаў галаву, каб гэтам было лёгка і прыемна карыстацца. Спалучэнні кшталту "бяздротавае злучэнне" - увогуле злачынства супраць прыроды і чалавека )

Edited at 2013-01-05 03:05 pm (UTC)

<--- Ангельска-беларускі слоўнік (http://by-mova.livejournal.com/258288.html) --->
wireless
[ˈwaɪrləs]
1.
adj.
бяздротавы
2.
n.
радыё n.
3.
v.t.
перадаваць праз радыё

Edited at 2013-01-05 03:19 pm (UTC)

Ну, вось тут бесправадны.
У любым выпадку, шаноўны, дрот - гэта проволока, колючая проволока. У беларускай мове, для абазначэння электратэхнічнага вырабу, што служыць для злучэння крыніцы электрычнага току са спажыўцом, ці кабельнага тыпу, ёсць спецыяльнае слова - ПРОВАД . Глядзіце на кантэкст, набор камунікацыйных тэхналогій і метадаў, якія забяспечваюць работу перадачы інтэрнэт данных праз паветра і самае галоўнае - моўную традыцыю, традыцыю выкарыстання пэўнага слова. Ці Вы ўсё перакладаеце даслоўна ? Перакладзіце тады санеты Шэкспіра, а мы Вам дзякуй скажам )

Я што, я зрусыфікаваны ўшчэнт беларус, што ў трэцім класе савецкае школы, пачаўшы вывучаць мову, смяяўся з выразу «дрэнны хлопчык». Цікава стала, як перакладаецца гэта ў слоўніку, аўтараў якога не абвінаваціш у тым, што яны кампутарнікі і неафіты ў мове. Сам я перакладаю апошнім часам як радыёсетка (http://anonscm.debian.org/viewvc/d-i/trunk/packages/po/sublevel1/be.po?r1=67280&r2=67335&pathrev=68214).

Edited at 2013-01-05 05:10 pm (UTC)

Вось я пра тое і кажу - поўны разлад. Кожны перакладае па меры сваіх уяўленняў і "хацелак". Чым толькі акадэмія навук займаецца... ?!

Акадэмія займаецца тым, чым мусіць займацца, - навуковай працай. Прэтэнзіі - да (адсутных) папулярызатараў навуковых ведаў і (нядбайных, неахайных) карыстальнікаў мовы.

Што датычыцца провада, дык самі анґельцы гэта аніяк не разводзяць: провод — wire, проволока — wire. А так як крынічнай мовай ёсьць анґельская, таму ня бачу тут аніякай праблемы. Яна ўзьнікае толькі ў людзей з расейскай сьведамасьцю. Не хачу нікога пакрыўдзіць, сам такі, дый лічы усе сёньняшнія беларускамоўныя такія. Таму і схільны больш верыць слоўнікам, чым сучаснай „традыцыі“, і тым больш сваім уласным адчуваньням.
А што да Шэкспіра — благі наезд. Тэрміналёґія — гэта, як ні круці, канцэлярыт. Таму даслоўнасьць тут вельмі характэрная, асабліва без сваёй традыцыі.

Шаноўны, як там разводзяць ангельцы - мала важна. Галоўнае, што ўсе ўсходнеславянскія мовы гэтыя паняцці адрозніваюць.
Па- беларуску - провад - дрот
Па- украіску- провід - дріт
Па- руску - провод - проволока
Нават па-польску - przewód - drut . Адпаведна па- польску бесправадны інтэрнэт - гэта Internet bezprzewodowy, а бесправадное злучэнне - połączenie bezprzewodowe .
Не забывайцеся, што пераклад Вы робіце не для сябе, а для людзей. У мяне процьма беларускамоўных знаёмых, якія не карыстаюцца беларускамоўным софтам. Прычына адна - мала зразумелы і непаслядоўны пераклад.
Зважайце на традыцыю - гэта вельмі дапамагае.

Edited at 2013-01-05 09:34 pm (UTC)

Першае значэньне ў тлумачальным — «выдзеліць». ≈ «высунуць кандыдата». У прынцыпе, ё рацыя называць гэта й «аддзяленьнем»: калі мы нешта «выбіраем»/«вылучаем», то мы іх адасабляем ад асноўнай масы (колерам, пазыцыяй, рамачкай ці яшчэ чым).

  • 1
?

Log in