kamputerm


Беларуская камп’ютарная тэрміналогія


Previous Entry Абагуліць Next Entry
Лакалізуем разам Drupal на беларускую мову!
жук каларада
siaroja wrote in kamputerm

15-16 снежня пройдзе другі Drupal-злёт, арганізаваны Фаланстэрам. Адна з секцыяў злёта — кодспрынт — будзе прысвечана перакладу модулей Drupal на беларускую мову.

Калі жадаеце зрабіць папулярную CMS даступнай на беларускай мове, далучайцеся да ўдзелу ў кодспрынце. Рэгіструйцеся на сайце Drupal-злёта, абірайце модулі для перакладу і лакалізуйце разам!

Невялікі унёсак кожнага створыць вялікую справу. Вы будзеце яе саўдзельнікам!

drupal_sliot2_afisha_localization_mini


5 снежня а 19.00 пройдзе дадатковая сустрэча Drupal-клуба з перакладчыкамі, на якой мы адкажам на ўсе пытанні і дапаможам зрабіць першыя крокі лакалізацыі Друпал.

Калі з'явіліся дадатковыя пытанні, пішыце: falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце: +375 29 649 83 27.

Будзьце сацыяльнымі!

Даведка:

*Drupal – адкрытая (open source) сістэма разгортвання сайтаў і вэб-сэрвісаў. Утрымлівае мноства модуляў (больш за 18 тыс.) і дазваляе ствараць вэб-прылажэнні рознай складанасці: ад простых блогаў да парталаў. Часта не патрабуецца дадатковых ведаў праграмавання. Напрыклад, сайты falanster.by і drupal-sliot.by зроблены на Drupal.




?

Log in