kamputerm


Беларуская камп’ютарная тэрміналогія


Previous Entry Абагуліць Next Entry
Пераклад Убунту
quendimax wrote in kamputerm
Вітаю!
Я перакладнік Убунту. Зьвяртаюся з прапановай.
Па розных прычынах я незадаволены дзейным станам перакладу, таму замерыўся зрабіць асобны пераклад, які б ня быў вынікам шматлікіх кампрамісаў паміж беларускай мовай і ўжо ўжыванымі тэрмінамі. Карацей, хачу паспрабаваць зрабіць „эталонны“ пераклад. І тут я б хацеў максымальна скарыстаць вашую працу. Але, як вядома, ваш слоўнік далёка ня скончаны, таму заклікаю працягнуць працу (у тым ліку супольную). Да таго ж нагадаю пра некаторыя пытаньні, якія я ўздымаў пэўны час назад.

  • 1
Так, сустрэчы можа й адновім, але трэба перад тым трохі ўпарадкаваць што ўжо зрабілі.

Наконт упарадкаваньня — трэба дапісаць у табліцу тэрміны з апошніх колькіх сустрэчаў.

Так, пытаньні былі дарэчныя; у прынцыпе, я й сам маю шэраг пытаньняў, трэба толькі сфармуляваць; але гэта ў выпадку калі мы адновім сустрэчы.

Я мяркую, сустрэчы варта працягнуць. Зьміцер таксама не адмовіцца, калі ў яго будзе час.

+ сьпіс неабходных тэрмінаў ёсьць у ґлясарыі бубунты, як мы разумеем.

Там далёка ня ўвесь сьпіс. У ходзе перадкладу будзе ўдакладняцца.

Так, даўно не хапала чарговай спробы перайначыць свет на свой капыл без шансаў на поспех. :)

  • 1
?

Log in