kamputerm


Беларуская камп’ютарная тэрміналогія


Previous Entry Абагуліць Next Entry
Справаздача 29 ліпеня 2012: тэрміны Windows 8
main
anibyl wrote in kamputerm

Прысутныя: УладзьКошчанка, Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Усевалад Чорны.


Прадмова: як стала вядома з некаторых крыніц, напрыканцы гэтага году мусіць выйсці чарговая версія Windows з афіцыйным беларускім моўным пакункам. Так склаўся лёс, што мы займелі магчымасць паўплываць на тэрміналогію перакладу, але праз тое, што гэта адбылося неўзабаве да яе зацвярджэння, поўны спіс тэрмінаў мы не бралі, абмежаваўшыся спісам праблемных, з якімі мы зусім не маглі пагадзіцца, агульнай колькасцю каля 40. Таксама трэба ўлічваць, што час сустрэчы ў нас істотна не павялічыўся. Так што абсалютную большасць тэрмінаў можна лічыць толькі часовым развязаннем. Таксама былі прапушчаныя ўжо зацверджаныя словы. Таксама пры большай ці меншай удаласці прапанаванага гласарам Microsoft слова мы пакідалі яго, каб наогул нашыя заўвагі прынялі да разгляду.



applet мініпраграма


areaпляцоўка,месца, прастора


audioаўдыё

audio fileаўдыяфайл

audio recordingаўдыязапіс

audio playerаўдыяпрайгравальнік


balloonпадказнік


bidirectionalдвухкірункавы


bindingзвязванне (працэсуальнае), звязак (прадметнае)


calloutвынаска


caretстрэшка


dockпрыстыкаваць


drop-downвыпадны

drop-down list выпадны спіс

drop-down menu выпадное меню


early launch boot driverдрайвэр заладавання ранняга запуску/старту


emoticonэматыкон/пачуццязнак


face downдрукаваным уніз


floatлік знефіксаванай коскай


foreground colorколер аб’екта


gadgetгаджэт


grave accentгравіс


hibernateбыць у гібернацыі


identityасабовасць


indentадступаць

indentationводступ


justifyвыраўнаваць/зраўняць па баках


marginпалі/поле


muteвыключыць гук


pairспарыць


paper jamзацісканне паперы


placeholderзапаўняльнік/зменная


pop-up windowвыплыўное вакно


print areaплошча друку


readerчытальнік


sound cardгукавая карта


statementвыраз


videocardвідэакарта


Windows ReaderЧытальнік Windows


  • 1
Што да statement, то пытаньне: у якім кантэксьце? У кантэксьце сынтаксу моваў праграмаваньня, ёсьць statement, а ёсьць expression. Як гэта будзе разьвязвацца? Бы і тое выраз, і гэтае.

Што да early launch boot-start driver, то прачытаў толькі з трэцяга разу — усё думаў, нашто ладаваць запуск. Мо потым варта дадумаць гэта, каб не было блытаніны ў вызначэньні залежнасьцяў паміж словамі? Самому ня вельмі падабаецца, але загрузачны драйвэр раньняга старту гучыць болей зразумела.

І яшчэ не заўвага, а пытаньне для ўласнага разьвіцьця (без сарказму). :) Што такое стрэшка і як яно сэнсава пасуе caret?

http://en.wikipedia.org/wiki/Caret вось гэты карэт. Срэшка — малая страха.
А на конт астатняга, там жа пазначана, што ўсё гэта можна (чытай „трэба“) лічыць часовым разьвязаньнем.

  • 1
?

Log in