kamputerm


Беларуская камп’ютарная тэрміналогія


Previous Entry Абагуліць Next Entry
Справаздача 3 сакавіка 2012
UCo
anibyl wrote in kamputerm
Прысутныя: Алесь Булойчык, Зьміцер Саўка, Віталь Станішэўскі, Уладзь Кошчанка, Усевалад Чорны.



Domain

Пакідаем лацінізм.

Дамен ці дамэн? Згодна з зыходнай мовай мусіць быць «дамэн». У законе не прапісаны, у слоўніку не кадыфікаваны, таму — «дамэн».

Абнаўленьне: новы акадэмічны СБМ прапісаў «дамен». Значыць, так і пішам.

domainдамен



Adjust

Дапасаваць (дапасоўваць), адрэгуляваць (рэгуляваць), наставіць (настаўляць).

Дапасаваць зацверджана за customize.

Рэгуляваць нешта можна рэгулятарам (змяняць яркасць, напрыклад), а налады, час і датау, пры выстаўленні птушак і выбару са спісу — наставіць. Слова хутчэй тэрміноід, чымся тэрмін, таму не патрабуе замацавання адзінага слова.

Прыводзім выпадкі:

 

adjustадрэгуляваць, наставіць

adjust date, timeнаставіць дату, час

adjust brightnessадрэгуляваць яркасць

adjust settingsнаставіць налады


Віды камп’ютараў

У ангельскай існуе кантэкстуальны сінонім да computermachine. Не разбурацьмем зручную канструкцыю, тым больш інтэрнацыяналізм трывала сядзіць у нашай мове.

Існуе процьма відаў кампутараў, нкаторыя адыходзяць, некаторыя нараджаюцца; адпаведнікаў у мове, вядома, няма, таму ўсе проста адаптуем ў беларускую мову. Запішам найпапулярнейшыя з іх.

machineмашына

virtual machineвіртуальная машына


laptopлэптоп

notebookноўтбук

netbookнэтбук

tabletтэблет




  • 1
А чаму tablet не планшэт?

Таму ж, чаму «default» не «па змаўчаньні».

  • 1
?

Log in